Пухавіччане атрымалі ўзнагароды за працу на абласных «Дажынках»

Павел Абакунчык і Андрэй Максімчык.

Святочны  настрой  панаваў  у мінулую суботу  ў   Чэрвені.  Там   праходзіў  абласны  фестываль–кірмаш   працаўнікоў     вёскі      “Дажынкі-2020”, на якім былі ўручаны ўзнагароды  лепшым хлебаробам  сталічнага  рэгіёна.  Удзел у свяце  прымалі прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Міншчыны, у тым ліку і  дэлегацыя  нашага  раёна. 

У гэтым годзе Міншчына можа па праву ганарыцца сваім караваем: аграрыі намалацілі больш за 2  мільёны тон  зерня. Такі рубеж у сталічным рэгіёне ўдалося пераадолець упершыню за апошнія  пяць гадоў.  Гэта  вынік  калектыўнай  працы, што  неаднаразова было падкрэслена  падчас урачыстай цырымоніі ўручэння ўзнагарод, якая стала цэнтральнай  падзеяй свята.

У ходзе святочнага мерапрыемства са сцэны прагучала нямала віншаванняў у адрас хлебаробаў. Прывітальны адрас ад  імя Аляксандра Лукашэнкі  зачытаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў  і ўручыў  яго старшыні Мінскага  абласнога выканаўчага камітэта Аляксандру Турчыну.

Затым  былі   агучаны  вынікі   абласнога   спаборніцтва    па ўборцы ўраджаю. У гэтым годзе першае месца заняў  Маладзечанскі раён, аграрыі якога намалацілі   найбольшую колькасць зерня.

Падчас цырымоніі ўзнагароджання на сцэну падняліся тыя,  хто   паказаў найлепшыя вынікі на жніве: кіраўнікі раёнаў і сельскагаспадарчых арганізацый, аграномы і  інжынеры,  камбайнеры  і вадзіцелі.  Прыемна,  што  сярод  іх  былі   і  нашы  землякі.

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў уручае грамату Віктару Каляда.

Ганаровую грамату Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі  Беларусь атрымаў старшыня  раённага выканаўчага  камітэта Віктар Каляда.  Ганаровыя граматы  Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання атрымаў экіпаж СУП “Дукора-Агра”  —  Павел Абакунчык і Андрэй Максімчык.

Завяршальным акордам цырымоніі стала перадача эстафеты свята ад Чэрвеня  сталіцы дажынак наступнага года — гораду Капылю.

Наталля  ПАРХОМЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *