Раённая газета — крыніца інфармацыі і павагі

Сказана. Аляксандр Лукашэнка:

«Хацеў бы абмеркаваць з вамі шэраг актуальных пытанняў, якія датычацца сродкаў масавай інфармацыі. Мы хутка ўступаем у перадвыбарную кампанію. Зразумела, што сродкі масавай інфармацыі будуць іграць практычна адну з вядучых роляў у гэтай сітуацыі».

Фото носит иллюстративный характер.

Аб ролі СМІ ў ходзе маючай адбыцца перадвыбарнай кампаніі выказаўся  нядаўна, заслухоўваючы  даклад аб актуальных пытаннях  інфармацыйнай палітыкі, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. І пра гэта ж быў дыялог  дэпутата Палаты  прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі  Беларусь  Алены Пархімчык  з калектывам рэдакцыі раённай газеты «Пухавіцкія  навіны».

Алена Генадзьеўна акцэнтавала ўвагу на тым, што сёння навіны рэгіёну яго жыхарамі запатрабаваны не менш, чым навіны рэспублікі, таму задача журналістаў як мага больш поўна інфармаваць пухавіччан аб тым, што адбываецца ў раёне.

— Мне асабіста відавочна ваша жаданне даносіць да людзей інфармацыю своечасова, дакладна і цікава, — сказала Алена Генадзь-еўна, якая шмат гадоў з’яўляецца пастаянным падпісчыкам як друкаванай версіі газеты, так і сацыяльных сетак. — Газета становіцца больш прывабнай, сучаснай, напаўняецца разнастайным матэрыялам. Хацелася б, каб яе чытала як мага больш людзей усіх узроставых катэгорый.

Асабліва важна, каб газету трымалі ў руках кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, педагогі, якія адказныя за выхаванне падрастаючага пакалення, за яго матывацыю даведвацца як мага больш новага пра сваю малую ра-дзіму. Мы ніколі не зможам назваць сябе яе патрыётамі, калі не будзем ведаць нічога аб тым месцы, дзе жывём. А, між тым, тут, на Пухавіччыне, шмат такога, чым мы можам ганарыцца. Раёнка — першая крыніца інфармацыі і аб гісторыі роднага краю, і аб знакамітых земляках, якія праславілі  Пухавіччыну, і аб сучасніках.

Журналісты  падзяліліся з дэпутатам сваім меркаваннем аб тым, якія часам здараюцца цяжкасці ў атрыманні інфармацыі, у арганізацыі падпісной кампаніі. Мы таксама бачым, што людзям цікава ведаць  навіны раёна, але, разам з тым, цікавасць да падпіскі памяншаецца. Мы шчыра хацелі б, каб сітуацыя змянілася, каб наша праца была запатрабаванай.

Мы стукаем у кожныя дзверы і чакаем, каб іх адчынілі. Зрабіце гэта зараз, калі ідзе падпісная кампанія на 4-ты квартал бягучага года. І мы бу-дзем сябрамі. Упэўнены: павага да раёна пачынаецца ў тым ліку і з павагі да раённай газеты.

Алена  ІВАНОВА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *