Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў віншуюць з Днём маці

Паважаныя пухавіччанкі,  мамы і бабулі!

Для кожнага з нас мама — галоўны чалавек у жыцці. Яе любоў і вера падтрымліваюць і натхняюць нас у любым узросце.

 

Паважаныя мамы! Вы вучыце маладое пакаленне спагадлівасці і міласэрнасці, прывіваеце любоў да Радзімы і працы, пачуццё адказнасці за ўчынкі, дорыце радасць зносін са светам. Неацэнны ваш уклад ва ўмацаванне сямейных традыцый і ў выхаванне годных грамадзян краіны. Ад вас, дарагія мамы, залежыць не толькі дабрабыт сям’і і дзяцей, але, па вялікім рахунку, будучыня краіны. Дзякуем вам, дарагія мамы, за нястомную самаадданую працу і штодзённы клопат пра будучыню роднай Беларусі. Ад усяго сэрца шчыра жадаем вам і вашым сем’ям шчасця, моцнага здароўя, дабра і дабрабыту.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *