Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў віншуюць з Днём работнікаў культуры

Паважаныя работнікі культуры, ветэраны галіны!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём работнікаў культуры!

Супрацоўнікі музеяў, бібліятэк, школ мастацтваў, спецыялісты Дамоў культуры, калектывы мастацкай самадзейнасці — вы захавальнікі і прадаўжальнікі традыцый нашай культуры, духоўнасці і маральна-сці. Добрасумленна выконваючы сваю працу, вы прыўносіце ў наша жыццё мастацтва і творчасць, гармонію і прыгажосць.

Жадаем вам ніколі не губляць імкненне да прыгожага, сапраўднага, жывога! Няхай пакараюцца вам творчыя вяршыні і здзяйсняюцца самыя неверагодныя праекты і яркія ідэі! Няхай праца прыносіць вам задавальненне! Міру, шчасця, здароўя вам і блізкім вам людзям!

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *