Са святам 1 мая!
Першамай — вясновае свята, якое аб’ядноўвае наша грамадства, натхняе людзей усіх узростаў і прафесій, прадстаўнікоў самых розных поглядаў, нацыянальнасцей і канфесій на сумленную працу на карысць рэгіёна і краіны ў імя нашага агульнага сённяшняга дня і дня будучага. Гэты дзень для кожнага як сімвал вясны, адраджэння прыроды, светлых надзей.
У нашым раёне жывуць і працуюць выдатныя людзі, якія любяць свой родны край і ўжо не раз даказалі, што могуць працаваць з поўнай аддачай.
Дарагія землякі! Ад усёй душы жадаем вам добрага настрою, мірнага неба над галовой, моцнага здароўя і дабрабыту!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.