Сардэчна віншуем вас з цудоўным святам — Днём жанчын!

Дарагія суайчынніцы!

Ад усяго сэрца віншую вас з цудоўным вясновым святам — Днём жанчын.

Сімвалічна, што самыя галоўныя для кожнага чалавека словы —  мама, сям’я, Радзіма — жаночага роду. Менавіта вы захоўваеце і перадаяце новым пакаленням найважнейшыя каштоўнасці і традыцыі. Пры гэтым вам падуладныя любыя прафесійныя, спартыўныя, творчыя вяршыні.

У гісторыі краіны і народа былі розныя перыяды, але беларускія жанчыны заўсёды вызначаліся выключнай мудрасцю і спакойнай упэўненасцю ў шчаслівай будучыні.

У гэты святочны дзень жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, любові, узаемаразумення, мірнага неба над галавой і поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях.

Аляксандр Лукашэнка,

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь.

 

Паважаныя  пухавіччанкі!

Сардэчна віншуем вас з цудоўным святам — Днём жанчын! У гэты вясновы дзень мы выказваем цёплыя словы павагі ўсім дарагім для нас жанчынам. Дзякуй, што ідзяце па жыцці побач з намі, падтрымліваеце добрым словам, натхняеце на новыя здзяйсненні. Сваёй працавітасцю, добрасумленнасцю, неабыякавасцю вы паказваеце, як трэба ставіцца да любой справы.

Жадаем вам ад усёй душы моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту! Няхай самыя цёплыя пачуцці заўсёды жывуць у вашых сэрцах і ажыццяўляюцца ўсе вашы жаданні!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *