Што трэба ведаць аб рэферэндуме?

 

Рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь назначаны па ініцыятыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (Указ ад 20 студзеня 2022 года № 14 «Аб назначэнні рэспубліканскага рэферэндуму»).

Агітацыя

Агітацыя ў дзень рэферэндуму не дапускаецца.

Заклікі да зрыву, адмены або пераносу тэрміну рэферэндуму з’яўляюцца адміністрацыйным правапарушэннем.

Галасаванне

Удзельнік рэферэндуму атрымлівае бюлетэнь для галасавання.

Удзельнік рэферэндуму пры галасаванні за прыняцце вынесенага на рэферэндум пытання ставіць любы знак у квадраце пад словам «За», супраць прыняцця пытання — пад словам «Супраць».

Запоўнены бюлетэнь для галасавання ўдзельнік рэферэндуму апускае ў скрыню для галасавання.

Датэрміновае галасаванне

з 22 па 26 лютага з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00.

Галасаванне ў дзень рэферэндуму

27 лютага з 8.00 да 20.00.

Да правядзення гэтага маштабнага мерапрыемства краіна гатова.  Напрыклад, бюлетэняў да рэферэндуму надрукавана 7 мільёнаў 215 тысяч. Такую лічбу сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў  Алена Балдоўская назвала ў эфіры тэлеканала АНТ. Адваротны бок да-дзеных бюлетэняў мае пэўную ступень абароны. Гэта было зроблена для таго, каб ускладніць працэс падробкі бюлетэняў.

Міністэрства замежных спраў Беларусі па сваёй лініі запрасіла на канстытуцыйны рэферэндум каля 30 міжнародных наглядаль-нікаў з краін ЕС. Аб гэтым кіраўнік міністэрства Уладзімір Макей заявіў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1»: «Мы запрасілі каля 30 фізічных асоб, якія прадстаўляюць краіны Еўрапейскага саюза. Тых асоб, якія  выказалі жаданне паў-дзельнічаць у назіранні за рэферэндумам. Мы адкрыты ў гэтым плане і лічым, што тыя людзі, якія прыедуць у Беларусь для ажыццяўлення назірання, будуць максімальна аб’ектыўнымі ў сваіх ацэнках. Чаго нельга сказаць аб некаторых іншых структурах, якія функцыянуюць, напрыклад, пад эгідай АБСЕ», — сказаў Уладзімір Макей.

Па матэрыялах БелТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *