Сёння для школьнікаў знакавы і доўгачаканы дзень — свята апошняга школьнага званка

Сёння для школьнікаў знакавы і доўгачаканы дзень — свята апошняга школьнага званка. Асаблівае яно заўжды для выпускнікоў, бо яны ўжо больш не сядуць за школьныя парты. Але вучобу абсалютная большасць працягне.

Гімназіст Ілля Саевіч рыхтуецца паступаць у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. Марыць стаць праграмістам. Для ўпэўненасці вырашыў скарыстацца правам узяць мэтавае накіраванне. Яно павялічвае шанцы, але прадугледжвае пяцігадовую адпрацоўку пасля заканчэння на першым рабочым месцы.

У гэтую ж ВНУ будзе паступаць і Станіслаў Лойка.

А вось Дыяна Гняздзілава ўжо паступіла, дзякуючы дыплому заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі.

— Я падам дакументы на гістарычны факультэт БДУ, дзе ўвялі новую спецыяльнасць «рэгіёназнаўства», — кажа Дыяна. — У гэтым го-дзе студэнты-першакурснікі будуць арыентаваны на Лацінскую Амерыку. Гісторыя мне вельмі падабаецца, таму, упэўнена, мне будзе цікава вучыцца…

Алена  ШАНТЫКА, фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *