У аграгарадку Турын з’явіўся арт-аб’ект 

У  цэнтры  аграгарадка  Турын устанавілі арт-аб’ект  —  дэкаратыўны драўляны млын. Змайстраваў яго сваімі рукамі мясцовы жыхар Аляксей Цярэшка.

— Мы падгледзелі гэтую цікавую ідэю ў яго каля дома, — расказвае кіраўнік справамі Турынскага сельвыканкама Вольга Саакян. — Млын упрыгожвае двор Аляксея Анатольевіча. І ён з задавальненнем пагадзіўся дапамагчы нам зрабіць такі ж. І нават большы. Для таго, каб пабудаваць млын,  яшчэ адзін мясцовы жыхар — індывідуальны прадпрымальнік Мікалай Хруцкі —  даў піламатэрыялы. А не так даўно мы ўстанавілі гэтую драўляную скульптуру. На ёй можна ўбачыць надпіс  «З любоўю да Турына». Дарэчы, месца каля млына таксама плануем добраўпарадкаваць і азеляніць.

Цяпер многія спыняюцца  і фатаграфуюцца на фоне млына. Арт-аб’ект становіцца адметным знакам аграгарадка Турын.

Анастасія ГЛЕБАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *