В трудовых коллективах Важное Сельское хозяйство У гаспадарках раёна арганізавана гарачае харчаванне ўсіх занятых на ўборцы ўраджаю 09.08.2023 285 Redactor Комментариев нет Падчас жніва вельмі важна, каб людзі не гублялі час на розныя бытавыя праблемы, а ўвесь яго аддавалі працы. Таму традыцыйна ў гаспадарках арганізавана гарачае харчаванне ўсіх занятых на ўборцы ўраджаю. За абедам- камбайнеры. У ЭБ “Зазер’е” сталовая захоўвалася нават у самыя няпростыя часы. І сёння ў гаспадарцы кормяць работнікаў, занятых не толькі ў час жніва, але і ў сезон іншых работ. Людзі вельмі задаволены працай сваіх павароў, якія ведаюць іх густы і стараюцца гатаваць з улікам пажаданняў. Працуюць у сталовай тры чалавекі: загадчыца Марыя Каваленка, повар Наталля Тарнаповіч і раздатчыца абедаў Вераніка Самуськова. Наталля Тарнаповіч і Вераніка Самуськова. Адкрываецца сталовая ў сакавіку і функцыянуе да глыбокай восені. У гарачы перыяд жніва рыхтуюць да 50 абедаў у дзень. Абеды заказваюць тут і для працаўнікоў ААТ “Энергія Агра”. Марыя КАВАЛЕНКА,загадчыца сталовай: — Вось сёння кармілі 46 чалавек. На абед суп з капусты, макароны і дамашняя каўбаса, кампот. Акрамя таго, абавязкова падвячорак. Як правіла, гэта паўнацэнная другая страва, напрыклад, катлета і пюрэ. Заўсёды ёсць мясное. Бывае, што і дабаўкі просяць нашы мужчыны. Яно і зразумела: праца ў полі вельмі цяжкая, і на свежым паветры заўсёды апетыт добры. Можам і папесціць: прыгатаваць блінцы з рознымі начыннямі, аладкі, калдуны з мясам. Мы з дзяўчатамі разам вырашаем, як разнастаіць меню і што прыгатаваць. У топ любімых страў нашых мужчын увахо-дзяць калдуны і блінцы з мясам. Часта нам дзякуюць за смачныя абеды. Вядома, прыемна чуць, што прыгатаванае ў нашай сталоўцы падабаецца, бо, як кажа народная мудрасць, добра накормлены мужчына і працуе добра. Марыя Каваленка. Нават у суботу і нядзелю сталовая не зачыняецца. Побач з ёй загадчыца зрабіла градкі, каб дадаваць у стравы ўласную зеляніну і свежую гародніну. А яшчэ вока цешаць кветкі, якія ўпрыгожваюць двор каля сталовай. Анастасія ГЛЕБАВА.