У Праўдзінскай сярэдняй школе прайшла літаратурная гадзіна «Пісьменнікі Пухавіччыны»

Праўдзінская гарпасялковая бібліятэка сумесна з бібліятэкай ДУА «Праўдзінская сярэдняя школа» для вучняў 8 класа падрыхтавалі літаратурную гадзіну «Пісьменнікі Пухавіччыны». Школьнікі загадзя падрыхтавалі цікавую інфармацыю пра мясцовага паэта Станіслава Іосіфавіча Асташэвіча і ў ходзе мерапрыемства расказалі пра жыццёвы і творчы шлях паэта, чыталі яго вершы.

Бібліятэкар гарпасялковай бібліятэкі падрыхтавала агляд творчасці пісьменнікаў Пухавіччыны: Алеся Бачылы, Генадзя Кляўко, Уладзіміра Хадыкі, Таісы Бондар, Алеся Карлюкевіча. Напрыканцы мерапрыемства прагучала песня на словы Алеся Бачылы. «Радзіма мая дарагая».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *