У Пухавіцкім раёне працуе 15 школьных пляцовак з дзённым знаходжаннем дзяцей

З 27 сакавіка пачынаюцца вясновыя канікулы ў школьнікаў. Гэтымі канікулярнымі днямі ў нашым раёне традыцыйна будуць працаваць школьныя пляцоўкі з дзённым знаходжаннем дзяцей.

— Вясновыя аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем будуць працаваць у перыяд з 27 сакавіка па 1 красавіка, — расказвае спецыяліст па аздараўленні Прадстаўніцтва Мінскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Анжэла Васілега. — На базе 15 гарадскіх і сельскіх устаноў адукацыі адпачне 430 школьнікаў. Працягласць змены складзе шэсць дзён. Пры камплектаванні груп у лагерах аддаецца перавага дзецям са шматдзетных, малазабяспечаных і няпоўных сем’яў, дзецям, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, дзецям з прыёмных і апякунскіх сем’яў, а таксама тым, якія знаходзяцца на розных відах уліку або на ўнутрышкольным кантролі.

Згодна з загадам Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва кошт аднаго дня знаходжання дзіцяці складае 4 рублі 55 капеек. Аздараўленчыя лагеры арганізоўваюцца з захаваннем санітарных, супрацьпажарных, санітарна-эпідэміялагічных мерапрыемстваў і іншых патрабаванняў, якія прад’яўляюцца пры арганізацыі дзіцячага аздараўлення.

Алена ІВАНОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *