У раённым Савеце дэпутатаў

Зыходзячы з інтарэсаў грамадзян

Так строіць сваю працу дэпутацкі корпус пры вырашэнні пытанняў жыццядзейнасці насельніцтва

Аб тым, як у нашым  раёне рэалізуюцца патрабаванні Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 годаАб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”, а таксама аб  ролі органаў мясцовага самакіравання ў вырашэнні пытанняў жыццядзейнасці насельніцтва раёна ішла размова на трыццаць сёмай сесіі Пухавіцкага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання.

У мінулым годзе колькасць памерлых на тэрыторыі раёна  ў параўнанні з папярэднім перыядам скарацілася па такіх прычынах, як самазабойствы, выпадковае атручванне алкаголем, забойствы, гібель у выпадку дарожна-транспартных  здарэнняў.  У студзені-лютым  гэтага года  на тэрыторыі рэгіёна  зафіксавана пяць выпадкаў гібелі людзей ад знешніх прычын (у мінулым годзе іх было  сем).

Аб тым, якая работа праводзіцца ў раёне па недапушчэнні гібелі людзей ад знешніх прычын, дэпутатам расказалі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай  абароне  Алена  Сянько, начальнік раённага ад-дзела па надзвычайных сітуацыях  Аляксей Несцяровіч.

Па выніках абмеркавання пытання было прынята рашэнне прыцягваць дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, сельскі актыў да дзейнасці па папярэджанні надзвычайных сітуацый, забеспячэнні  грамадскай, транспартнай, пажарнай бяспекі, паляпшэнні ўмоў і аховы працы,  фарміраванні здаровага ладу жыцця.

Аб тым, што дэпутацкаму корпусу шмат чаго па сілах, у сваёй справаздачы адзначыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Клімовіч.  Яна падкрэсліла, што ў сваёй дзейнасці мясцовыя Саветы дэпутатаў у першую чаргу зыходзяць з інтарэсаў грамадзян, пражываючых  на  тэрыторыі   раёна, улічваючы пры гэтым і агульнадзяржаўныя інтарэсы.  Рашэнне шэрагу пытанняў па забеспячэнні жыццядзейнасці насельніцтва дэпутатамі ўзята сёння на кантроль. Па выніках работы за 2021 год Марыя Клімовіч  адзначыла станоўчую работу органаў мясцовага кіравання і самакіравання Голацкага, Дукорскага, Навасёлкаўскага, Пярэжырскага, Рудзенскага, Турынскага, Шацкага сельскіх Саветаў па далейшым развіцці тэрыторый, вырашэнні пытанняў жыццязабеспячэння насельніцтва і прыцягненні  дадатковых  даходаў  у  бюджэт сельсавета.

Адным з напрамкаў рэалізацыі маладзёжнай палітыкі ў рэгіёне стала стварэнне Маладзёжнага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў. На сесіі было прынята рашэнне больш актыўна прыцягваць яго членаў да ўдзелу ў грамадска-палітычным жыцці раёна. Дарэчы, у рабоце гэтай сесіі раённага Савета дэпутатаў прымалі ўдзел старшыня Маладзёжнага парламента Павел Шайтанаў і яго намеснік Юлія Церабіла.

Наталля ПАРХОМЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *