У сярэдняй школе №1 пасёлка Дружны прайшоў Тыдзень роднай мовы

На планеце налічваецца каля трох тысяч вылікіх і малых моў. І за кожнай з іх свой непаўторны свет зносін, гіторыя, культура, традыцыі, думкі і пачуцці пэўнага народа. Беларуская мова – адна з развітых і багатых моў свету. З некаторымі яе скарбамі пазнаёміліся навучэнцы ДУА “ Сярэдняя школа №1 п.Дружны”.

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. А наша родная мова, безумоўна, беларуская.

У сярэдняй школе №1 пасёлка Дружны прайшоў Тыдзень роднай мовы пад дэвізам: “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”. На працягу тыдня, прысвечанай гэтай даце, настаўнікі і навучэнцы школы акунуліся ў свет роднай беларускай культуры. У мерапрыемствах тыдня прынялі ўдзел вучні 5 -11 класаў. Разнастайнасць праграмы дазволіла кожнаму вучню знайсці занятак па душы.

Тыдзень адкрылі: акцыя “Фізкультхвілінка па-беларуску”, выстава “Як дорага мне, мая родная мова і спектаклі “Чуласць”, “Халоднае зерне”.

У школьнай бібліятэцы была арганізавана выстава “Беларускія пісьменнікі дзецям”, на якой былі прадстаўлены цікавыя кнігі на роднай мове. А таксама прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў “Гучы роднае слова”. Шмат удзельнікаў паказалі сваё выразнае чытанне твораў беларускіх класікаў і сучасных пісьменнікаў. Заключным, завяршальным акордам тыдня стала цікавая сустрэча з нашым земляком, паэтам-песеннікам Эдуардам Білейчыкам і яго сябрамі гурта “Славяне”.

 

Эдуард Уладзіміравіч паведаміў аб сваёй малой Радзіме, вёсцы Вераб’ёўка Пухавіцкага раёна, аб сваім маленстве і юнацтве. Зараз паэт жыве і працуе ў г. Мінску, з’яўляецца ўдзельнікам гуртка “Славяне”. Шмат хто з мінчан ведае яго як барда – на ўласныя вершы, гарманіста да таго ж, піша музыку і сам жа свае песні спявае.

Адчуванне багацця, мілагучнасці, прыгажосці самабытнай беларускай мовы не пакінула нікога. Размаўляйце і вы разам з намі па-беларуску! Размаўляйце з прыветнай усмешкай, з пяшчотай на вуснах. І не саромейцеся недасканалай гаворкі. Мова – жывая тканіна, прарастае там, дзе крынічыць людское жаданне.

Мы – беларусы!

Настаўнік А.А. Сіняўская

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *