У Валожыне на абласным фестывалі-кірмашы “Дажынкі-2024” узнагародзілі лепшых аграрыяў

Пухавіччанам, якія падымаліся на галоўную сцэну “Дажынак-2024” , ўзнагароды ўручалі старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Турчын і старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аксана Бельская.

Так, ганаровая грамата Мінскага абласнога выканаўчага камітэта была ўручана вадзіцелю ААТ “Зазерка” Аляксандру Холаду. Падзяку ад кіраўніка сталічнага рэгіёна атрымалі дырэктар ААТ “Голацк” Дзмітрый Ленкавец, трактарыст-машыніст ААТ “Зазерка” Сяргей Зароўны.

Узнагароды ад Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу атрымалі трактарыст-машыніст СУП “Дукора-Агра” Сяргей Фралоў, галоўны аграном ААТ “Агра-Абярэг” Максім Шабан, трактарыст-машыніст ААТ “Агра-Абярэг” Анатоль Сваіч. Трактарыст-машыніст ПСУ “Рудзенскае” Ігар Блашко стаў уладальнікам пуцёўкі на 12 дзён у санаторый “Крыніца”, сведчаннем чаму стаў сертыфікат ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Наталля ПАРХОМЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *