Главное Сельское хозяйство Вадзіцель ААТ “Энергія Агра” Аляксандр Вярэніч першы ў раёне перавёз тысячу тон зерня 07.08.2023 174 Redactor Комментариев нет Каля 10 тон зерня перавозіць за адзін рэйс вадзіцель ААТ “Энергія Агра” Аляксандр Вярэніч. Перад жнівом ён старанна падрыхтаваў сваю машыну, каб у час транспарціроўкі ні адно зерне не выпала на зямлю. Сёлета складаная ўборачная кампанія. Дажджлівае надвор’е, не надта важкі колас, таму вельмі важна сабраць і зберагчы ўсё, што вырасла. — Зерне — наша золата, — кажа вадзіцель. — Я стараюся, каб камбайны ні хвіліну не прастойвалі, калі напаўняецца бункер. Калі не перашкаджаў дождж, я перавозіў да 80 тон зерня за дзень. Усяго на адвозцы ў гаспадарцы працуе тры аўтамашыны. Ужо ўбрана 45 працэнтаў плошчаў. Сярэдняя ўраджайнасць 34 цэнтнеры з гектара збожжавых і зернебабовых культур. Анастасія ПЛЯТНЁВА.