Віншаванні з Днём  настаўніка ад раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў

Дарагія  нашы  педагогі, ветэраны  педагагічнай  працы! Віншуем  вас  з  Днём  настаўніка!

У гэты дзень мы хочам сказаць, што цэнім вашу нялёгкую працу і дзякуем за тое, што вы кожны дзень адкрываеце  шмат новага і цікавага нашым  дзецям, дапамагаеце ім пракладаць дарогу ў дарослае жыццё, вучыце дабру, справядлівасці, чалавечнасці.

Дзякуй вам за бязмежнае цярпенне і разуменне, за шчодрасць вашых сэрцаў, адданасць справе і любоў да сваіх вучняў.

Жадаем вам дабрабыту, здароўя і натхнення.

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *