Як пачынаць і заканчваць свой працоўны дзень са святочным настроем, ведаюць прадаўцы кветкавага магазіна

Як пачынаць і заканчваць свой працоўны дзень са святочным настроем, ведаюць прадаўцы кветкавага магазіна “Флора-дызайн” Таццяна Дабрынеўская і Юлія Курач. Яны робяць гэта амаль штодня. Таццяна — ужо 15 гадоў (з моманту адкрыцця магазіна), а Юлія — 10 гадоў. За гэты час абедзве сталі прафесіяналамі ў сваёй справе: ведаюць і азы фларыстыкі, і сакрэты догляду за кветкамі.

— У кожнай свой “характар”, свае капрызы, — усміхаюцца жанчыны. — Мы абавязкова расказваем сваім пакупнікам пра гэта, даём парады.

Галоўнае ў працы, шчыра кажуць Юлія і Таццяна, гэта асалода ад той энергетыкі, што даюць кветкі. Можа, менавіта таму без усмешкі ў гэтым магазіне нікога не сустракаюць…

Алена  ШАНТЫКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *