Год качества Коротко о разном Яшчэ адзін новы аўтобус набылі ў філіяле «Аўтамабільны парк №19» ААТ «Мінаблаўтатранс 29.07.2024 218 Redactor Комментариев нет У год якасці думаць аб якасці. Такая матывацыя ў кіраўніцтва філіяла «Аўтамабільны парк №19» ААТ «Мінаблаўтатранс». Дырэктар прадпрыемства Генадзь Сячко заўсёды акцэнтуе ўвагу на тым, што ў першую чаргу работа калектыву накіравана на паляпшэнне абслугоўвання пасажыраў і задавальненне патрэб насельніцтва ў пасажырскіх перавозках. — А для гэтага неабходна абнаўляць аўтамабільны парк, — кажа Генадзь Іванавіч. — І за паўгода мы інвеставалі ў гэты працэс больш сродкаў, чым за мінулы год. Два новыя аўтобусы ўжо курсіруюць па прыгарадных маршрутах Голацк-Мінск і Праўдзінскі-Мінск. А некалькі дзён таму ў аўтапарк прыбыў яшчэ адзін МАЗ-203, які таксама прызначаны для прыгарадных перавозак (мае больш пасадачных месцаў). У бліжэйшы час аўтобус выйдзе на маршрут Турын-Мінск, які, як і папярэднія, часам называюць «дачным», таму што праходзіць праз населеныя пункты, дзе многія жыхары сталіцы маюць спадчынныя або дачныя дамы. Алена ІВАНОВА.