З Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, воіны-інтэрнацыяналісты, вайскоўцы і ветэраны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, жыхары раёна!

Сардэчна віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Гэта свята заўсёды сімвалізавала непарыўную сувязь пакаленняў, пераемнасць патрыятычных традыцый. Яно сведчыць аб тым, што доблесць, гераічнасць, адвага і мужнасць застаюцца вечнымі каштоўнасцямі для беларускага народа і дзяржавы.

Нас усіх сёлета аб’ядноўвае знамянальная дата: адзначаецца 105 гадоў Узброеным Сілам. Таму самыя галоўныя словы віншаванняў — у адрас тых, хто па закліку свайго сэрца абраў для сябе нялёгкую і ганаровую прафесію абараняць Радзіму.

У гэты святочны дзень жадаем вам поспехаў у вашай высакароднай ратнай справе, здароўя, шчасця, дабрабыту, мірнага неба над галавой і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *